Таццяна Мікітаўна Талстая

пісьменніца, публіцыст, тэлевядучая From Wikipedia, the free encyclopedia

Таццяна Мікітаўна Талстая
Remove ads

Таццяна Мікітаўна Талстая (3 мая 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійская пісьменніца, публіцыст і тэлевядучая.

Хуткія факты Таццяна Мікітаўна Талстая, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Унучка А. М. Талстога, М. Л. Лазінскага. Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт.

Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зборнікі «На залатым ганку сядзелі...», 1987; «Кахаеш, не кахаеш», 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю, — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. Найбольш вядомы фантастычны раман пісьменніцы — «Кысь» (2000), які атрымаў прэмію «Трыумф»; у ім спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.

Творы Таццяны Талстой, у тым ліку зборнікі апавяданняў «Кахаеш, не кахаеш», «Рака Акервіль», «Дзень», «Ноч», «Разынкі», «Кола», «Белыя сцены», перакладзены на шматлікія мовы свету.

Шырокая папулярнасць прыйшла да пісьменніцы ў 2002 годзе, калі яна стала сувядучыя тэлевізійнай праграмы «Школа зласлоўя». У 2011 годзе ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», складзены радыёстанцыяй «Эхо Москвы», інфармацыйнымі агенцтвамі РІА Навіны, «Інтэрфакс» і часопісам «Огонёк».

Сын — Арцемій Лебедзеў.

Remove ads

Зноскі

  1. Татьяна Толстая // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  2. Tatjana Nikititschna Tolstaja // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Catalog of the German National Library Праверана 24 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads