Аляксей Мікалаевіч Талстой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Мікалаевіч Талстой
Remove ads

Аляксей Мікалаевіч Талстой (руск.: Алексей Николаевич Толстой; 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883), Нікалаеўск, Самарская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1945, Масква) — рускі савецкі празаік і грамадскі дзеяч, граф. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расследаванні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасмяротна).

Хуткія факты Аляксей Мікалаевіч Талстой, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1901—07). У 1914—16 ваенны карэспандэнт газеты «Русские ведомости». У 1918—23 быў у эміграцыі.

Творчасць

Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыцце маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці: трылогія «Блуканне па пакутах» (1920—41) — мастацкі летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантастычных раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925—27), сатырычнага рамана «Ібікус» (1924), рамана-памфлета «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П. Шчогалевым), «Азеф» (1926), драматычнай дылогіі «Іван Грозны» (1941—43), аповесці-казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.

Многія яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы А. Талстога перакладалі А. Бачыла, У. Ляўданскі, Я. Пушча і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

• Полн. собр. соч. Т. 1—15. М. 1946—53.

Беларускія пераклады

• Жаўтухін. Мн., 1930.
• Пётр Першы. Кн. 1. Мн., 1937.
• Апавяданні Івана Сударава. Мн., 1946.
• Дзяцінства Мікіты. Мн., 1960.
• Залаты ключык. або Прыгоды Бураціна. Мн., 1971.

Зноскі

1. Толстой Алексей Николаевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова

2. ТОЛСТОЙ Алексей Николаевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 504–509. — ISBN 5-94848-307-X

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads