Таццяна Пятроўна Барысюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Барысюк (нар. 18 кастрычніка 1971, Мінск) — беларуская паэтка, крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца і празаік. Вядучая шэрагу паэтычна-музычных вечарын «Таццянін дзень»[1][2] і вечарыны «Містыка лічбаў» у паэтычным тэатры Арт. С[3][4]. Навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур у «Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Remove ads
Біяграфія

Паходзіць з творчай сям’і, з’яўляецца дачкой беларускага рускамоўнага паэта Пятра Пятровіча Барысюка (1938—2001)
Навучалася ў мінскіх школах № 138, 149. З 1986 па 1990 гг. вучылася ў мінскім педвучылішчы № 1. У 1995 г. скончыла філфак БДУ.
У 2001 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, дзе цяпер працуе навуковым супрацоўнікам у аддзеле ўзаемасувязей літаратур[5].
З 2004 г. сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].
З 2004 па 2007 г. вучылася ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газ. «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельніца Паэтычнага тэатра «Арт. С». З 2018 года — сябра літаратурнага клуба «Экватар».
Дэбютавала як паэт і крытык 1993 г. у часопісе «Першацвет». Публікавалася ў анталогіі «Агледзіны», альманахах «Панядзелак», «Літаратурны квартал», «Дзень паэзіі-2005», у часопісах «Першацвет», «Маладосць», «Крыніца», «Беларуская думка», «Полымя», «Беларусь», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях[6].
Аўтар 5 аб’ёмных навуковых прац і больш за 150 крытычных і літаратуразнаўчых публікацый[7], сярод якіх рэцэнзіі, артыкулы, творчыя партрэты і даклады на канферэнцыях па сучаснай беларускай паэзіі[6]. Таццяна Барысюк з’яўляецца вынаходніцай новай цвёрдай формы ў паэзіі — «залатое сячэнне» (13-радковая форма верша)[8][9].
Частка вершаў Таццяны Барысюк перакладзена на рускую мову («Моим читателям»; «Почему нашу Русь называют Белою?»; «Советы Лилит»; «Хмурым утром проснувшись» і інш.)[10][11].
Remove ads
Водгукі
Беларускі крытык і літаратуразнаўца акадэмік Уладзімір Гніламёдаў назваў кнігу вершаў «Аўтапартрэт» Таццяны Барысюк сярод дзесяці лепшых кніг, выдадзеных у 2002-м годзе[12].
Узнагароды
- 2011 год — 1 месца ў літаратурным конкурсе «Песня натхнення» у Доме-музеі Якуба Коласа (за верш «Трайны санет пра вечнае каханне»)[13].
- 2021 год — 1 месца ў творчым конкурсе «Песня сэрца» ў Доме-музеі Якуба Коласа (за нізку вершаў «Платанічнае каханне»)[14].
- 2021 год — Ганаровая грамата ад «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальная акадэміі навук Беларусі» за плённую навукова-асветніцкую дзейнасць, папулярызацыю дасягненняў беларускіх літаратуразнаўцаў у сродках масавай інфармацыі і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.
Бібліяграфія
Кнігі
- Барысюк Т. Аўтапартрэт. — Мн.: Тэхнапрынт, 2002. — 180 с. — 500 экз. — ISBN 985-464-240-2.
Проза
- Спружына жыцця [Абразок] // Чырвоная змена, 1993, 21 верасня. С. 3.
- Барысюк, Т. П. Каханне да двайніка, або Амаль галівудскія гісторыі (аповесць-інтэрв’ю) / Т. П. Барысюк // Літаратурны экватар: альманах. — Вып. 9 (11). — Мінск: Ковчег, 2020. — 335 с. — С. 41—53.
- Барысюк, Т. «Мая прынцэса» (авантурна-прыгодніцкая аповесць), «Пяцьдзясят наложніц і адна роднасная душа» (смс-апавяданне), «Аблом» (апавяданне-дыялог аб адным расчараванні) // Літаратурны экватар. 2021. Выпуск № 10 (12). С. 23—42.
- Барысюк, Т. Пошукі неўміручасці (казка-канферэнцыя) // Літаратурны экватар: альманах. Вып. 11 (13). — Мінск: Ковчег, 2022. — 311 с. — С. 46-51.
- Барысюк Т. Навагоднія адчуванні // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 3 сакавіка 2023. — № 9. — С. 9.
У зборніках
- Дванаццаць подзвігаў пацучыхі Дусі // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — С. 37—51. — 214 с. — (Беларуская аўтарская казка). — 1 200 экз. — ISBN 978-985-02-1803-2.
Супольныя зборнікі паэзіі ў суаўтарстве
- «Літаратурны квартал» (2003)
- «Дзень паэзіі 2005»
- «Свет на дваіх» (2006)
- «Літаратурнае прадмесце» (2012)
- «Мы — маладыя» (2012)
- «За всё Создателю спасибо» (2018)
Паэзія (абранае)
- Барысюк, Т. З цыкла «Мацярынства»; З цыкла «Начныя іерогліфы з-пад падушкі»: вершы / Т.Барысюк // Першацвет. — 1998. — № 9. — С. 57—59.
- Барысюк, Т. У бездань сэрца правал небяспечны: Акраліст; Акрасанет / Т.Барысюк // Мінская праўда. — 1999. — 9 кастрычніка. — С. 4.
- Барысюк, Т. Загадкі акравершаў: Акраэлегія; Акрапраклён / Т.Барысюк // Цэнтральная. — 1999. — 5 лістапада. — С. 3.
- Барысюк, Т. Вершы // Маладосць. 2000. № 2. С. 79—83.
- Барысюк, Т. Містыка існавання: вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 9 лістапада (№ 45). — С. 8.
- Барысюк, Т. Элегія кветак (вянок паўсанетаў); Віхрысты вятрыска…: вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 11 красавіка. — С. 13.
- Барысюк, Т. Трайны санет пра вечнае каханне / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 26 верасня. — С. 13.
- Барысюк, Т. [Фігурныя хоку і танка] / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2004. — 30 красавіка. — С. 8.
- Барысюк, Т. Модніца (санет); Стыхіі танцаў : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 30 верасня. — С. 8.
- Барысюк, Т. Уратую чароўнасць натхнення: вершы / Т.Барысюк // Маладосць. — 2005. — № 10. — С. 3—5.
- Барысюк, Т. Дзве пародыі [на радкі Сяргея Патаранскага] / Т. Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 28 кастрычніка. — С. 13.
- Барысюк, Т. Фантомнае каханне; Гэтай ноччу поўня расцвіла…; Калыханка (брахікалан); Тэорыя адноснасці: вершы / Т. Барысюк // Голас Радзімы. — 2006. — 25 мая (№ 21-22). — С. 14.
- Барысюк, Т. Усходнія вершы / Т.Барысюк // Маладосць. — 2007. — № 6. — С. 41—42.
- Барысюк, Т. [Вершы] / Т.Барысюк // Літаратурны экватар: альманах. — Вып. 5. — Мінск: Ковчег, 2016. — 360 с. — С. 22-30.
- Барысюк, Т. Раманс, Адысей і Пенелопа, Шчасце: вершы // Переходный возраст. 2017. № 35 (сентябрь). С. 13.
- Барысюк, Т. Адказ на «Стыхійную віртуалізацыю», Апошні дзень вясны…: вершы // Переходный возраст. 2017. № 44 (ноябрь). С. 13.
- Вершы // Зямлі, навекі блаславёнай: зб. вершаў супрацоўнікаў НАН Беларусі. — Мінск:, 2018.
- Вершы-алюзіі на радкі Алега Лойкі // Чалавек з сонечнаю ўсмешкай. — Мінск, 2019.
- Вершы // ЛіМ. — 2019. — 25 студз. — С. 8.
- Барысюк, Т. Платанічнае каханне (нізка вершаў) / Т.Барысюк // Літаратурны экватар: альманах. — Вып. 8 (10). — Мінск: Ковчег, 2019. — 352 с. — С. 14-34.
- Барысюк, Т. Лісы ілюзій; Мне не трэба… : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 30 кастрычніка (№ 41). — С. 8.
- Барысюк, Т. Квэст Бога; Я — архідэя… : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2021. — 26 сакавіка (№ 12). — С. 8.
- Барысюк, Т. Яблычны Спас; Пошукі і знаходкі; Наша Італія; Ваўчыцца… : вершы / Т.Барысюк // Літаратурная Беларусь. — 2021. — 28 мая (Выпуск № 5 (177)). — С. 14.
- Барысюк, Т. Самае чыстае каханне — платанічнае (нізка вершаў) // Дзеяслоў. — 2021. — № 3 (112). — С. 122—128.
- Барысюк, Т. Яблычны Спас; Праверка пачуцця часам; Трансёрфінг маёй рэальнасці… : вершы / Т.Барысюк // Маладосць. — 2021. — № 10. — С. 70—71.
- Барысюк, Т. Страсць; Жнівень; Раманс : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2021. — 10 снежня (№ 49). — С. 8.
- Барысюк, Т. Рубаі; Першаму каханню; Хайку пра лёс; Танка : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 28 студзеня (№ 4). — С. 10.
- Барысюк, Т. Хайку : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 28 ліпеня (№ 29). — С. 8.
- Барысюк, Т. Асенні трыялет; Асенняя кветка; Барвовая восень; Велічная прахалода; Пачатак кастрычніка; Мая тэорыя адноснасці : вершы / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 21 кастрычніка (№ 42). — С. 8.
- Барысюк, Т. Ружа (газель) / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 17 лютага (№ 7). — С. 8.
- Барысюк, Т. Папялішча / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 10 лютага (№ 10). — С. 8.
- Барысюк, Т. Што такое каханне? (Залатое сячэнне перавернутае); Зімовая імпрэсія (залатое сячэнне перавернутае) / Т.Барысюк // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 7 красавіка (№ 14). — С. 8.
- Барысюк, Т. Кармічнае каханне (нізка вершаў) // Дзеяслоў. — 2023. — № 6 (127). — С. 111—122.
Пераклады
- На мяжы сну і явы : З польскае паэзіі(недаступная спасылка) / прадмова і пераклад Т. Барысюк («У гэтым сьне» В. Варашыльскі, «Сон» Е. Гарасымовіч, «Сон» Я. Івашкевіч, «п’еш усё мацнейшую каву…» Ю. А. Копэць, «віхура дабіралася да вокнаў…» Т. Ружэвіч, «Тэмпэратура» М. Скварніцкі, «Палявыя кветкі» Я. Тамашчык, «Бяссоньне» Т. Сьлівяк) // Паміж. — 2006. — № 5. — С. 106—110. — 0,3 д. а.
- Барысюк, Пётр. (5 вершаў) / пер. з рускай мовы Таццяны Барысюк // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 25 кастрычніка 2013. — № 42. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2016.
- Шчарбакоў, В. І. Паэтычныя радкі пра сябе і сяброў / пер. з рускай Т. П. Барысюк / В. І. Шчарбакоў. — Нікапаль: VIS-press, 2018. — 38 c. — 0,45 д.а.
- Барысюк, Т. Аўтабіяграфія; Пераклады з рускай (Глеб Пудаў), беларускай рускамоўнай (Пётр Барысюк, Аляксандр Паўлоўскі) і ўкраінскай рускамоўнай паэзіі (Віталь Шчарбакоў) / Т.Барысюк // Літаратурны экватар: Альманах. — Мінск: Ковчег, 2018. — 336 с. — С. 9-23. — 0,4 д.а.
Артыкулы
Артыкулы
Каментарыі да збору твораў
- Танк, Максім. Збор твораў: У 13 т. — Т. 8. Празаічныя творы. Артыкулы. Выступленні. Рэкамендацыі, некралогі / Максім Танк; рэд. тома М. А. Тычына; падрыхтоўка тэкстаў і каментар: Т. П. Барысюк, М. П. Барташэвіч; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 642 с.
- Танк, Максім. Збор твораў: У 13 т. — Т. 11. Пераклады / Максім Танк; рэд.тома Л. Г. Кісялёва; падрыхтоўка тэкстаў і каментар: Т. П. Барысюк, А. А. Данільчык, В. Л. Хацяновіч; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 1026 с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads