Таццяна Рыгораўна Васільева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Рыгораўна Васільева (руск.: Татья́на Григо́рьевна Васи́льева; пры нараджэнні Іцыковіч; нар. 28 лютага 1947, Ленінград, СССР) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1992).
Remove ads
Біяграфія
Бацька — Рыгор Абрамовіч Іцыковіч (1908—1970), ураджэнец Себежа Віцебскай губерні. У 1969—1983 гадах — актрыса Маскоўскага тэатра сатыры. Дэбют у тэатры — роля камісара ў спектаклі «У палоне часу» паводле п’есы Аляксандра Штэйна. У 1983—1992 гадах — актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага. З 1996 года — актрыса Маскоўскага тэатра «Школа сучаснай п’есы». З 2015 года — вядучая актрыса тэатра «Міленіум» пад кіраўніцтвам Валерыя Панамарэнкі ў Маскве.
Дэбютам у кіно стала роля Веры Аўсяннікавай у фільме «Угледзьцеся ў гэты твар» (1972).
З 2012 па 2017 год вяла некалькі тэлепраграм на «Першым канале»: сувядучая ў тэлепраектах «Паміж намі, дзяўчатамі»; «Справа ваша…»; «Модны прысуд»; «Бабін бунт».
За доўгія гады творчай дзейнасці актрыса сыграла больш за дзевяноста роляў у фільмах і тэлесерыялах.
Член Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі, Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Tatyana Vasileva — 2020. Праверана 23 мая 2020.
- Taťjana Vasiljeva // Taťjana Vasiljeva — 2018. Праверана 23 мая 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads