Таццяна Савельеўна Марыненка
партызанка і падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Савельеўна Марыне́нка (25 студзеня 1920, вёска Сухі Бор, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 2 жніўня 1942, вёска Жарцы, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — савецкая партызанка (партызанскі псеўданім «Васілёк»), разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя» НКУС СССР, якая дзейнічала на часова акупаванай Трэцім рэйхам тэрыторыі БССР. Герой Савецкага Саюза (06.05.1965).
Remove ads
Біяграфія
У 1939 годзе скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Зялёнка Полацкага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны забяспечвала партызан звесткамі аб размяшчэнні варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх частак праціўніка. У канцы ліпеня 1942 г. фашысты па даносе здрадніка арыштавалі Таццяну Марыненка разам з яе 14-гадовым братам Лаўрэнам і 28 аднавяскоўцамі, якія пасля допытаў былі расстраляныя. Трое сутак фашысты катавалі і 2 жніўня 1942 г. расстралялі партызанку разам з братам.
Пахаваная ў вёсцы Жарцы Полацкага раёна.
Remove ads
Памяць

- На магіле Т. С. Марыненка у 1965 годзе ўстаноўлены абеліск.
- Імем Т. С. Марыненка названа вуліца ў Полацку.
- Помнік каля будынка Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» і мемарыяльная дошка на будынку.
- Помнік у двары школы № 8 Полацка.
- Імем Т. С. Марыненка названа Зялёнкаўская сярэдняя школа[1]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads