Беразіно
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беразіно́[3] (трансліт.: Bierazino), таксама Бярэзынь[4] — горад у Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца за 101 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Магілёў.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1501 годзе як мястэчка. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1560-х гадоў у Менскім павеце Вялікага княства Літоўскага, называлася Ніжнім Беразіном, належала Сапегам; з 1671 года ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 года меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17 ліпеня 1708 года цераз раку Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII.
З 1793 года мястэчка Ігуменскага павета. У 1905 годзе адбыліся выступленні працоўных.
З 17 ліпеня 1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9 чэрвеня 1927 — цэнтр раёна ў Менскай акрузе (да 23 ліпеня 1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 20 верасня 1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобласці.
З 25 снежня 1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Чэрвеньскі раён, 6 студзеня 1965 — раён адноўлены. З 7 сакавіка 1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.
Гістарычная галерэя
- Касцёл, пачатак XX ст.
 - Грэка-каталіцкая царква
 - Касцельная плошча
 
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».
Славутасці
- Бярэзінскі сядзібны дом (19 ст.)
 - Спаса-Праабражэнская царква (1950-я)
 - Мікалаеўская царква
 - Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1644—1914)
 - Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (пач. XXI ст.)
 
Вядомыя асобы
- Марыя Веньямінаўна Бярковіч (1910—1993) — мастак кіно і графік
 - Аляксандр Парвус, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст
 - Хана Ровіна, савецкая актрыса
 - Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізіялогіі, экалогіі
 - Рыгор Старобінец, беларускі хімік
 - Станіслаў Шостак, беларускі і польскі ваенны дзеяч
 - Ізраіль Барысавіч Элентух (1913—?) — беларускі гісторык мастацтва і мастацтвазнавец, мастацкі крытык, педагог.
 - Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976) — беларускі дыпламат.
 - Іван Раманавіч Пастарнацкі (1848—1887) — доктар, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
 
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
