Таццяна Сцяпанаўна Філімончык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Сцяпанаўна Філімончык (нар. 3 снежня 1949, Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Чалябінскім трактарным заводзе. Працавала брыгадзірам Жлобінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі, майстрам дрэваапрацоўчага цэха, інжынерам-тэхнолагам вагоназборачнага цэха Гомельскага вагонарамонтнага завода. Была інжынерам-канструктарам па таварах народнага спажывання канструктарскага бюро, інжынерам-тэхнолагам тэхналагічнага бюро, сакратаром парткама Гомельскага вагонарамонтнага завода. Займала пасады сакратара выканкама Савецкага раёна горада Гомеля, старшыні Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў горада Гомеля, кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля.

З’яўлялася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads