Таццяна Уладзіміраўна Троіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Уладзіміраўна Троіна (нар. 30 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыі форварда.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 30 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў мінскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандр Лазоўскі. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага резерву ў Мінску. Разам са зборнай стала 4-й на Чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1997 года. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа навучалася ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны па спецыяльнасці гасцінічна-рэстаранны бізнэс[2].
Выступала за польскі клуб «Лотас Гдыня».
Дэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011 і 2015. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 13.
Remove ads
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].
Зноскі
- Tatyana Troina // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads