Ташызм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ташы́зм[1], інфармальнае мастацтва[1] (фр.: tache — пляма) — кірунак у абстрактным мастацтве, які склаўся ў 1950-я гады і развіваўся паралельна абстрактнаму экспрэсіянізму і інфармелю, з якімі яго часам атаясамляюць. Аднак у адрозненне ад абстрактнага экспрэсіянізму, які зарадзіўся ў ЗША, ташызм часцей разумеецца як спецыфічна еўрапейскі, у першую чаргу, французскі варыянт беспрадметнай творчасці. Яго тыповыя выявы (у карцінах французскіх майстроў П’ера Сулажа або Х. Хартунга) заснаваныя на гульні магутных, буйных мазкоў. Ён рэдка ўключае сімвалічна знакавыя элементы, зыходзячы (як у Ж. Мацье) з чыстай рытмікі артыстычнага жэсту або (як у Ж. Базена) з абагульненых пейзажных уражанняў, якія ўяўляюць сабой свайго роду «абстрактны экспрэсіянізм».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads