Таўрын

хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia

Таўрын
Remove ads

Таўрын (2-амінаэтансульфонавая кіслата) — сульфакіслата (серазмяшчальная амінакіслата), якая ўтвараецца ў арганізме з цыстэіну і метыяніну. Належыць да заменных або ўмоўна незаменных амінакіслот.[1]

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

Таўрын распаўсюджаны ў ежы, змяшчаецца ва ўсіх прадуктах жывёльнага паходжання і ў некаторых раслінных прадуктах. У большасці прадуктаў расліннага паходжання, у прыватнасці, у злаках, змест таўрыну мінімальны, з-за чаго ў вегетарыянцаў узнікае дэфіцыт таўрыну.[1]

Remove ads

Этымалогія назвы

Назва «таўрын» паходзіць ад лац.: taurus («бык»), бо ўпершыню быў атрыманы з бычынай жоўці нямецкімі навукоўцамі Ф. Тыдэманам  (руск.) і Леапольдам Гмелінам у 1827 годзе.[2]

Фізічныя і хімічныя ўласцівасці

Таўрын — белы крышталічны парашок. Плавіцца з разлажэннем, добра раствараецца ў вадзе, дрэнна — у большасці арганічных растваральнікаў. Малекула таўрыну змяшчае кіслую сульфагрупу SO3H (pH 1,5) і асноўную амінагрупу NH2 (pH 8,74), ізаэлектрычны пункт  (руск.) у водных растворах складае 5,12.[3] У фізіялагічных умовах (pH 7,3) ступень іанізацыі сульфагрупы складае 100 %, амінагрупы — 96,3 %, гэта значыць таўрын у такіх умовах практычна цалкам існуе ў выглядзе цвітэр-іона  (руск.)[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads