Таўстуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таўсту́ха[1][2], таксама Павуціннік ядомы[1][2], Бабка (Cortinarius esculentus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).

Remove ads
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, спачатку паўшарападобная, пасля падушкападобна-выпуклая, з загорнутым ўніз краем, сухая, шаўкавістая, няроўна афарбаваная, з бураватымі і жаўтлявымі плямамі.
Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, смак прыемны, пах грыбны або слаба выяўлены. Ножка даўжынёй 2—5 см і дыяметрам 1—2 см суцэльная, белая або слаба бураватая, з павуціністым астаткам покрыва.
Пласцінкі прырослыя, частыя, шырокія, з няроўнымі краямі, у маладых грыбоў светла-жоўтыя, у спелых глініста-бурыя. Споравы парашок жоўта-буры, споры памерамі 9—12 × 6—8 мкм, эліпсаідальныя, барадаўчатыя, жоўта-бурыя.
Расце ў сухіх хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку.
Малавядомы ядомы грыб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads