Таўцівіл Кейстутавіч
(пам. 1390) сын Кейстута From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таўцівіл Кейстутавіч, у хрышчэнні Конрад (каля 1355 — верасень 1390) — сын Кейстута. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў міжусобнай вайне з Ягайлам.[4]
Прыкладна падчас зняволення Кейстута ў Крэве, яго смерці і ўцёкаў Вітаўта да Ордэна, Ягайла выгнаў Таўцівіла і яго брата Войдата з удзела — Наваградскага княства. Таўцівіл таксама ўцёк да Ордэна і далучыўся да барацьбы Вітаўта супраць Ягайлы. 21 кастрычніка 1383 года Таўцівіл быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду пад імем Конрад.[4]
У 1384 годзе бакі дамовіліся, Вітаўт і Таўцівіл вярнуліся ў Літву, аднак, з прычыны супрацьдзеяння Скіргайлы, дамоўленасці не былі цалкам выкананы. Пакрыўджаны Вітаўт у 1389 годзе зноў пачаў міжусобіцу, Таўцівіл падтрымліваў брата, яны спрабавалі ўзяць Вільню, але няўдала. Таўцівіл разам з Вітаўтам зноў з'ехаў да Ордэна. Вераснем 1390 года аб'яднанае войска Вітаўта і крыжаносцаў аблажыла Вільню, падчас аднаго са штурмаў Крывога замка Таўцівіл загінуў.[4]
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160, 540.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160, 541.
- Ivinskis Z. Tautvilas… P. 488—489.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads