Товарищ (газета)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Товарищ» («Таварыш») — прыватная газета.
Паводле ўспамінаў Юльяны Вітан-Дебейкаўскай, першыя нумары газеты выдаваліся ў Вільні пры садзейнічанні германскіх спецыялістаў: «Пры Zeitung der X Armee немцы пачалі выдаваць тайна ад насельніцтва газэту „Товарищ“ на расейскай мове і кідалі яе праз фронт. Увесь камплект пры адыходзе немцаў я атрымала ад пана Егера і аддала ў 1941 годзе ў Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні, як і поўны камплект Zeitung der X Armee за ўсе гады ейнага выхаду ў Вільні»[1].
У Мінску газета выходзіла з 2 мая да ліпеня 1917 на рускай мове штодзённа. Яе рэдактар — Л. Майзель, сувыдавец — Ш. Новік. Друкавала гарадскія паведамленні, інфармацыю Заходнефрантавога камітэта Усерасійскага земскага саюза. З’яўлялася агульнадэмакратычным выданнем. Камітэт Мінскай аб’яднанай арганізацыі РСДРП публічна ад яе адмежаваўся, як ад буржуазнай. Апошні вядомы на сёння № 27 выйшаў 23 чэрвеня 1917.
Remove ads
Зноскі
- Вітан-Дебейкаўская Ю. Мае ўспаміны. — Вільня, 1994. — С. 53, 92, 93.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads