Торклі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Торклі — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад горада Полацк, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Уладычына, у басейне ракі Званіца.

Хуткія факты Торклі, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,04 м. Даўжыня берагавой лініі 1,64 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 2,25 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м (на поўдні і поўначы да 2 м), пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Возера бяссцёкавае.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads