Праліў Торэса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пралі́ў То́рэса[1] (англ.: Torres Strait) — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі (Арафурскае мора) і Ціхі (Каралавае мора) акіяны.
Даўжыня праліва 74 км. Шырыня каля 185 (150—240[1][2][3]) км. Глыбіня — да 53 м. Найбольшая глыбіня на фарватары 7,4 м[1][2] (14 м[4], 7,4—22 м[3]).
У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання. У праліве моцныя прыліўныя цячэнні.
Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.
Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі члены галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 годзе, аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII стагоддзі праліў атрымаў яго імя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads