Арафурскае мора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арафурскае мора
Remove ads

Арафу́рскае мо́ра[1] (англ.: Arafura Sea, індан.: Laut Arafura) — мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна[1][2][3] (па іншых дадзеных адносіцца да Ціхага акіяна) паміж Аўстраліяй і астравамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінея. З усходу, праз праліў Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Серам, з поўдня з залівам Карпентарыя.

  • Плошча паверхні 1290 (1017[1][4], 1037[3]) тыс. км²
  • Сярэдняя глыбіня каля 200 м[1] (глыбіня ў большай частцы да 200 м[3])
  • Найбольшая глыбіня 3680 м[1][4][3]
  • Тэмпература вады ад 25 °C да 28 °C
  • Салёнасць 35—35 
  • Прылівы да 7,6 м (Новая Гвінея)
Хуткія факты Арафурскае мора, Плошча ...

Большая частка дна мора — гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сейсмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора з’яўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны. У мора ўпадае рака Дыгул[5].

Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads