Торэ-Талье

From Wikipedia, the free encyclopedia

Торэ-Тальеmap
Remove ads

Палац Торэ-Талье (ісп.: Palacio de Torre Tagle) — палац пачатку XVII стагоддзя ў стылі севільскага барока размешчаны па адрасе вуліца Укаялі 363 у цэнтры Лімы. У цяперашні час з'яўляецца штаб-кватэрай Міністэрства замежных спраў Перу.

Thumb
Галоўны ўваход у палац, уверсе бачны разьбяны порцік з гербам Торэ Талье
Thumb
Унутраны двор палаца
Thumb
Карэта маркіза Торэ Талье ў адным з пакояў палаца
Хуткія факты Палац Торэ Талье, Краіна ...

Палац быў пабудаваны ў 1735 донам Хасэ Талье і Брахіа, маркізам дэ Торэ Талье, казначэем іспанскага каралеўскага флоту. У 1954—1956 гадах была праведзена капітальная рэканструкцыя палаца пад кіраўніцтвам архітэктара Андрэса Боера.

Галоўны асіметрычны фасад будынка выглядае яскрава і гарманічна, першы паверх абліцаваны каменем, другі пакрыты тынкоўкай, большасць матэрыялаў выкарыстаных пры будаўніцтве былі прывезены з Іспаніі, Панамы і цэнтральнай Амерыкі. Разьбяны порцік палаца увенчаны гербам роду Торэ Талье. Знешні і ўнутраны стыль палаца ўяўляе сабой тыповае севільскае барока з істотным уплывам андалускага мудэхара.

У палацы 14 пакояў, сталовая, кухня, невялікая капліца упрыгожаная золатам і элегантны салон упрыгожаны люстэркамі і цікавай дэкаратыўнай столевай пліткай іспанска-маўрытанскага стылю. У асноўнай зале палаца знаходзяцца два партрэты, маркіза Торэ Талье і яго жонкі.

Перуанскі ўрад набыў палац 27 чэрвеня 1918 года за 320000 соляў, і перадаў яго для выкарыстання МЗС краіны.

Remove ads

Літаратура

  • Colección «Documental del Perú», Departamento de Lima, Volumen XV, Tercera Edición, abril de 1973, EL PALACIO DE TORRE TAGLE. La Mansión más lujosa de Lima, páginas 16-19. (ісп.)
  • «ITINERARIOS DE LIMA» por Héctor Velarde, Patronato de Lima, Segunda Edición, 1990, páginas 66-69. (ісп.)
  • GUIDE TO PERU, Handbook for travelers, 6th. Edition, by Gonzalo de Reparaz Ruiz, Ediciones de Arte Rep, Lima — Perú, Libro editado en idioma inglés por el Fondo de Promoción Turística del Perú — FOPTUR, páginas 111—112. (ісп.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads