Тошчыца (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́шчыца — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 119 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Рака пачынаецца з меліярацыйнай сеткі ва ўрочышчы Трасцяное Балота[1] за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Лудчыцы. Упадае ў Дняпро прыкладна за 1,8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжняя Тошчыца. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае. Асноўны прыток — Гнілка (правы).
Каля ракі вёскі Красны Бераг, Верхняя Тошчыца, Первае Мая, Ніжняя Тошчыца.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads