Траецкая вежа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траецкая вежаmap
Remove ads

Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — самая высокая вежа Маскоўскага Крамля. Знаходзіцца пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны.

Хуткія факты Траецкая вежа, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай — 80 м.

Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.

У Траецкай вежы размяшчаецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.

Гісторыя

Пабудавана ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам (італ.: Aloisio da Milano).

Першапачатковая назва вежы — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча у гонар падворка Тройцы-Сергіева манастыра, які знаходзіўся не далёка.

У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма.

З 1585 па 1812 гады на вежы знаходзіўся гадзіннік. У 2015 годзе была праведзена чарговая рэканструкцыя вежы, тады з’явіўся новы гадзіннік.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads