Трактарабудаванне
галіна машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трактарабудава́нне[1][2] — галіна машынабудавання па вытворчасці трактароў, трактарных і камбайнавых рухавікоў, уніфікаваных вузлоў, агрэгатаў, дэталяў і запасных частак да іх[1][3].

Першыя колавыя трактары з паравым рухавіком з’явіліся ў 1830-я гады ў Вялікабрытаніі і Францыі, з рухавікамі ўнутранага згарання — у 1901 годзе ў ЗША, гусенічныя — у 1912 годзе ў ЗША. Як галіна прамысловасці трактарабудаванне існуе з 1917 года, калі на заводах Форда ў ЗША пачаўся масавы выпуск трактароў. У лік найбуйнейшых вытворцаў уваходзяць «Нью-Холанд», «Джон Дзір», «Масі Фергюсан», «Дойц», «Ландзіні», «Кейс».
Remove ads
У СССР

У СССР вытворчасць трактароў «Фардзон-Пуцілавец» упершыню наладжана ў 1923[1][3] годзе на заводзе «Чырвоны пуцілавец» у Петраградзе. У 1930 годзе пабудаваны Сталінградскі, у 1931 годзе Харкаўскі трактарныя заводы, якія выпускалі колавыя трактары СТЗ-ХТЗ. У 1933 годзе Чалябінскі трактарны завод пачаў выпуск гусенічных трактароў С-60. У 1937 годзе на выпуск гусенічных трактароў перайшлі Сталінградскі і Харкаўскі заводы. У 1942—1944 гадах былі пабудаваны Алтайскі, Уладзімірскі і Ліпецкі трактарныя заводы. У 1950-х гадах пачалі працаваць Анежскі, Узбекскі (Ташкенцкі), Кішынёўскі і іншыя заводы.
Remove ads
У Беларусі
У Беларусі трактары выпускае Мінскі трактарны завод, які ў 1950 годзе пачаў вырабляць гусенічныя і тралёвачныя, а з 1953 года колавыя сельскагаспадарчыя трактары «Беларус»[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads