Тралейбус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трале́йбус[1] (англ.: trolleybus, ад trolley — кантактны провад, ролікавы токаздымальнік і bus— скарачэнне ад лац.: Omnibus — «[карэта] для ўсіх») — бязрэйкавы транспартны сродак (звычайна пасажырскі) з электрычным прыводам, які атрымлівае электрычны ток ад вонкавай крыніцы. Калі тралейбус назапашвае электраэнергію, ён завецца кантактным электробусам.


Тралейбус атрымлівае электрычны ток ад двухдротнай кантактнай сеткі (падвесныя (тралейныя) дроты) праз штангі таказдыму. Сілкуюцца пастаянным токам напружаннем 500—600, часам 750 В[1].
Тралейбус выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах. Акрамя пасажырскіх існуюць грузавыя тралейбусы (тралейвозы).
Remove ads
Гісторыя
Першыя працы па стварэнню і выкарыстанню тралейбусаў пачаліся ў Германіі ў канцы 80-х гадоў XIX стагоддзя[2]і першы тралейбус створаны ў 1882 годзе[1]. Найбольш цяжкай задачай было забеспячэння надзейнага кантакту токаздымнікаў з кантактнай сеткай, якая была вырашана з паляпшэннем пакрыцця дарог[2]. У СССР першыя тралейбусы створаны ў 1933 годзе[1], а першая тралейбусная лінія запушчана ў Маскве ў 1934 годзе[2].
Remove ads
Тралейбус у Беларусі
Першы тралейбус быў пушчаны ў Мінску ў 1952 годзе (65 маршрутаў на 2024 год), у Гомелі — у 1962, у Віцебску — 01.09.1978, у Брэсце — 1981 годзе. Акрамя ўсіх абласных цэнтраў тралейбус ёсць у Бабруйску.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads