Электробус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Электро́бус (электрычны аўтобус) — аўтаномны бязрэйкавы механічны транспартны сродак, прызначаны для перавозкі 7 і больш пасажыраў, рухомы з дапамогай цягавага электрапрывада, электрычная энергія для якога запасаецца на борце ў накапляльніку.
У якасці накапляльніка і адначасова крыніцы электраэнергіі для працы электробуса звычайна выкарыстоўваецца цягавая акумулятарная батарэя вялікай ёмістасці, якую размяшчаюць у нішах пад кузавам, у заднім адсеку, і г. д.
Электробус сярэдняй альбо вялікай умяшчальнасці, паводле прынцыпу канструявання і электраабсталявання шмат у чым падобны да тралейбуса, а ў агульнай канцэпцыі — да электрамабіля.
Remove ads
Электробусы ў Беларусі

У маі 2017 года ў Мінску запусцілі першыя электробусы ўласнай вытворчасці — E 433 Vitovt Max Electro, вытворчасці Белкамунмаша[1].
У лютым 2018 года ў Магілёве пачалі курсіраваць 2 электробусы CRRC TEG6125BEV03 кітайскай вытворчасці па тралейбусным маршруце № 4.[2].
Зноскі
- Першыя электробусы ў Мінску будуць хадзіць па маршруце тралейбуса №59 . zviazda.by (20 мая 2017). Праверана 16 ліпеня 2022.
- У Магілёве пачалі курсіраваць электробусы . zviazda.by (20 студзеня 2018). Праверана 16 ліпеня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads