Тромбалітычная тэрапія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тромбаліты́чная тэрапі́я (тромбалі́зіс) — від фармакалагічнай тэрапіі, накіраваны на аднаўленне крыватоку ў сасудзе за кошт лізісу тромба.

Прынцып дзеяння

Актывацыя фібрыналітычнай актыўнасці крыві за кошт трансфармацыі плазмінагена ў яго актыўную форму — плазмін. У адрозненне ад гепарыну, які толькі запавольвае фарміраванне тромбалітычных мас, дадзеная тэрапія спрыяе іх (тромбаў) разбурэнню і аднаўленню крыватоку па закаркаваным сасудзе. Тромбалітычная тэрапія найбольш эфектыўна ў першыя 72 гадзіны ад утварэння тромба.

Гісторыя

1976 лічыцца годам нараджэння тромбалітычнай тэрапіі, калі ўпершыню быў апублікаваны артыкул Я. І. Чазава аб унутрыкаранарным лізісе тромба пры дапамозе стрэптазы. Пазней, у 1979 годзе, гэтыя звесткі пацвердзіў K. P. Rentrop.

Тромбалітычныя агенты (рэчывы)

Да цяперашняга часу вядомыя наступныя агенты:

  • Стрэптакіназа
  • Альтэплаза
  • Уракіназа
  • Тэнэктэплаза

Вобласці ўжывання

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads