Інсульт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інсу́льт[1][2][3], апаплексія[1] мазгавы́ ўда́р[1][4] (ад лац.: insulto — ускакваю) — вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (на працягу некалькіх хвілін, гадзін) з’яўленнем ачаговай і/або агульнамазгавой неўралагічнай сімптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны або прыводзіць да смерці хворага ў больш кароткі прамежак часу з прычыны цэрэбраваскулярнай паталогіі.
Да інсультаў адносяць інфаркт мозгу, кровазліццё ў мозг і субарахнаідальнае кровазліццё, якія маюць этыёпатагенетычныя і клінічныя адрозненні.
З улікам часу рэгрэсіі неўралагічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу 24 гадзін, у адрозненне ад уласна інсульту) і малы інсульт (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу трох тыдняў пасля пачатку захворвання).
Remove ads
Прычыны
Узнікненню інсульту спрыяе павышаны крывяны ціск, сардэчная недастатковасць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленне, дыябет, ішэмія і сядзячы лад жыцця[5].
Праявы
Немач выяўляецца праз слабасць, страту адчувальнасці (параліч) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэнне зроку, цяжкасць маўлення і разумення простых сказаў, галавакружэнне, страту раўнавагі ў спалучэнні з дваеннем у вачах і аняменнем, галаўны боль[6], цяжкасці з глытаннем[7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads