Транзіт
перамяшчэнне грузаў і пасажыраў на транспарце From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транзі́т[1][2][3] (ад лац.: transitus — праходжанне, пераход) — перавозкі грузаў і пасажыраў з аднаго пункта ў другі праз прамежкавыя (транзітныя) пункты. На чыгуначным транспарце тэрмін «транзіт» таксама ўжываецца да цягнікоў і асобных вагонаў[1][4], на рачным транспарце — пры перавозках у межах двух або некалькіх сумежных параходстваў (прамы транзіт[4]), а таксама паміж партамі і прыстанямі аднаго параходства (унутраны транзіт)[4].
Транзітныя перавозкі могуць быць змешаныя (рознымі відамі транспарту), а таксама адбывацца ўнутры краіны, паміж рознымі краінамі і праз іншую краіну ў трэцюю на аснове міжнародных пагадненняў (міжнародны транзіт).
Існуюць абмежаванні на транзіт некаторых грузаў, такіх як зброя, выбуховыя і наркатычныя рэчывы і іншыя грузы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads