Транзіцыя
мутацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транзі́цыя[1] (ад лац.: transitus — пераход, перамяшчэнне) у генетыцы — мутацыя, абумоўленая заменай азоцістай асновы ў малекуле нуклеінавай кіслаты (ДНК, РНК).
Пры транзіцыі адна пурынавая аснова замяняецца на другую (адэнін на гуанін ці наадварот) або адна пірымідзінавая аснова на другую (тымін на цытазін ці наадварот). Транзіцыя адносіцца да генных мутацый, якія прыводзяць да змены сэнсу кадона і парушэнняў счытвання інфармацыі ў ланцужку ДНК. Часам транзіцыі не праяўляюцца фенатыпічна за кошт лішку генетычнага коду, бо адну амінакіслату кадзіруюць некалькі кадонаў.
Транзіцыі адбываюцца часцей за трансверсіі. Іх часам называюць простымі заменамі, таму што ў адрозненне ад трансверсій, не адбываецца змены арыентацыі пурын — пірымідзін у мутантным сайце двухланцужковай малекулы нуклеінавай кіслаты[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads