Пурын

хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia

Пурын
Remove ads

Пурын — найпросты прадстаўнік імідазо[4,5-d]пірымідзінаў.

Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...

Бясколерныя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе, гарачым этаноле і бензоле, дрэнна раствараюцца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне і хлараформе.

Найбольш пашыраны амінапурыны, або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін), і гідрапурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з'яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў.

Да пурынаў таксама адносяцца алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата.

Утвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктамі харчавання.

Біясінтэз пурынаў пачынаецца з рыбоза-5-фасфату — прадукту пентозафасфатнага цыкла. Прыгнечанне біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў прыводзіць да тармажэння росту.

Канчатковым прадуктам распаду пурынаў у чалавека і большасці жывёл з'яўляецца мачавая кіслата.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads