Транквілізатары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транквіліза́тары[1], анксіалітыкі (ад лац.: tranquillo — супакойваю) — лекавыя сродкі, група псіхатропных сродкаў, якія ўплываюць на тармажэнне ў цэнтральнай нервовай сістэме.
Транквілізатары памяншаюць пачуццё трывогі, страху, піхаэмацыянальнага напружання, зніжаюць тонус шкілетнай мускулатуры, уздзейнічаюць на шэраг функцый вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Яны валодаюць седатыўным, снатворным, процісутаргавым дзеяннем.
Па хімічнаму складу транквілізатары належаць да розных класаў злучэнняў. Найбольш часта ўжываюцца хімічныя злучэнні, вытворныя бензадыязепіну[1].
Выкарыстоўваюцца транквілізатары пры неўрозах і неўрозападобных станах, сутаргах, эпілепсіі, артэрыяльнай гіпертэнзіі, стэнакардыі і іншых захворваннях. Валодаюць пабочнымі эфектамі, выклікаюць слабасць, санлівасць, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі, псіхічную і фізічную залежнасць.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads