Трансмітэр
перадаючае тэлеграфнае прыстасаванне і перадатчыкі тэлекіравання, аўтаблакіроўкі і сігналізацыі на чыгунцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трансмі́тэр[1] (ад лац.: transmitto — перасылаю, перадаю) — перадаючае тэлеграфнае прыстасаванне, у якім кодавыя камбінацыі знакаў, запісаныя на перфарацыйных стужках, пераўтвараюцца ў электрычныя імпульсы, што паступаюць у лінію сувязі.
Выконваюцца ў выглядзе дадатковага блока да тэлеграфнага апарата ці як самастойны перадатчык. На пачатковым этапе развіцця тэлеграфнай сувязі выкарыстоўваўся электрамеханічны трансмітэр, вынайдзены Ч. Уітстанам у 1858 годзе[2]. Працаваў на аснове нераўнамернага кода Морзэ[2]. У канцы 1950-х гадоў найбольшае распаўсюджанне атрымалі трансмітэры на аснове раўнамернага пяціэлемннага кода[2].
Таксама трансмітэрамі называюць перадатчыкі тэлекіравання, аўтаблакіроўкі і сігналізацыі на чыгунцы, якія перадаюць кадзіраваныя электрычныя сігналы ў рэйкавы ланцуг.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads