Транспазіцыя (музыка)
перанос музычнага твора ў іншую танальнасць From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транспазі́цыя[1][2], транспанава́нне[2] (ад лац.: transpositio — перастаноўка) у музыцы — адаптацыя музычнага твора спосабам адэкватнага перанясення ў іншую танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы.
У выніку транспазіцыі адбываюцца змены вышыні гучання музычнага матэрыялу на любы, акрамя актавы, інтэрвал уверх або ўніз адносна асноўнай танальнасці музычнага твора. Транспанавацца можа партыя якога-небудзь музычнага інструмента, асобная арыя або цэлая партыя оперы.
Транспазіцыя дазваляе пашырыць у вакальнай, харавой і інструментальнай музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для іншых жанраў і відаў музычнага мастацтва. З’яўляецца важным сродкам формаўтварэння і развіцця ў музыцы.
Remove ads
Гл. таксама
- Транспануючыя музычныя інструменты
- Транскрыпцыя
- Інструментоўка
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads