Транспануючыя музычныя інструменты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транспану́ючыя музы́чныя інструме́нты[1] (ад лац.: transponere — перакладваць, перастаўляць) — музычныя інструменты, рэальная абсалютная вышыня гучання якіх не адпавядае іх натацыі[1][2]. Выкарыстоўваюцца пераважна ў групе духавых музычных інструментаў.
Да транспануючых інструментаў адносяцца лабіяльныя і язычковыя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, саксафон і іншыя) і амбушурныя інструменты (валторна, труба, карнет і іншыя), а таксама ўмоўна інструменты, гучанне якіх на актаву вышэй (флейта, пікала) ці ніжэй (кантрабас, контрфагот).
Паводле тэсітуры гучання транспануючыя музычныя інструменты падзяляюцца на
- сапранавыя (флейта, пікала, кларнеты, саксафоны, трубы, фанфары, флюгель-горн);
- альтовыя (флейта, габой, валторна, горн);
- барытонавыя (саксафон, горн, эйфоніум);
- басовыя (кларнет, саксафон)[1].
Натуральны гукарад транспануючых інструментаў запісваецца у строі до-мажор (C), а рэальнае гучанне паказваецца ўказаннем на строй інструмента (in A, in B, in F і г.д.)[2]. Гэта дае магчымасць выконваць музыку ў любой танальнасці пры захаванні звыклай аплікатуры, без змены тэхнікі здабывання гуку для інструментаў вызначанай сям’і. Таксама спрашчаецца нотны запіс.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads