Трапанне
адзін з працэсаў першаснай падрыхтоўкі лубяных валокнаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трапа́нне[3] — працэс ачысткі ад дамешкаў і разрыхлення валакністага матэрыялу (лён, бавоўна, шэрсць і іншых). Адзін з асноўных працэсаў прадзення і першаснай апрацоўкі лубяных валокнаў[3][4].
У даўнейшым сялянскім побыце трапанне рабілася ўручную адбіваннем пры дапамозе трапла (трапалкі). Пры гэтым разбураюцца сувязі паміж валокнамі і дамешкамі (кастрой) і першапачатковая ачыстка ад дамешкаў. Далейшае раздзяленне валокнаў і дасканалая ачыстка адбываецца ў працэсе часання.

У прамысловых умовах апрацоўка выконваецца спецыяльнымі трапальнымі машынамі. Рабочыя органы такіх машын (асноўныя з іх — нажавыя, калковыя ці більныя барабаны і трапалы[4]) спачатку адбіваюць масу зыходнага матэрыялу, каб разрыхліць яго і аддзяліць ад кастры. Пасля валокны раздзяляюцца на дробныя пучкі і ачышчаюцца ад учэпістых дамешкаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads