Каноплі пасяўныя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Каноплі пасяўныя
Remove ads

Коноплі пасяўныя[1] (Cannabis sativa) — аднагадовая кветкавыя расліна з роду Каноплі (Cannabis) сямейства Каноплевыя (Cannabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Каноплі пасяўныя, каноп’е[2], канапля[3], калапні[4][5], канапель, пласконне[6][7][8].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Двухдомная травяністая расліна вышынёю да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы, жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак.

Арэал

Пашырана ў Цэнтральнай Азіі і Еўропе.

Значэнне

Лубнавалакністая, алейная і прадзільная расліна. Даюць валакно — пяньку. З насення атрымліваюць 30—35 % алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і будаўнічыя матэрыялы.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[9].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.
  5. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  7. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads