Трапасферная радыёсувязь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трапасферная радыёсувязь
Remove ads

Трапасфе́рная радыёсу́вязь[1] — радыёсувязь на вялікія адлегласці (далёкая радыёсувязь), якая грунтуецца на адбіцці (перавыпраменьванні) радыёхваль на электрычных неаднароднасцях трапасферы (змяненні дыэлектрычнай пранікальнасці). Ажыццяўляецца ў дыяпазонах дэцыметровых і сантыметровых хваль.

Thumb
Антэны станцыі трапасфернай сувязі
Thumb
Схема трапасфернай сувязі (чырвоным колерам выдзелена вобласць перасячэння дыяграм накіраванасці антэн)

Трапасферная радыёсувязь магчыма, калі перавыпраменьванне радыёхваль адбываецца ў перасячэнні дыяграм накіраванасці перадаючай і прыёмнай антэн. Якасць і ўстойлівасць сувязі залежыць ад выпадковых мясцовых змяненняў тэмпературы, вільготнасці паветра, атмасфернага ціску і змяншэннем гэтых велічынь з павелічэннем вышыні. Адлегласць паміж пунктамі перадачы і прыёму сігналаў можа дасягаць тысяч кіламетраў. На практыцы адлегласць паміж станцыямі трапасферных ліній сувязі абмяжоўваюць 500 км і выкарыстоўваюць радыёперадатчыкі з вялікай выхадной магутнасцю (да 10 кВт і больш), прыёмнікі з высокай адчувальнасцю, спецыяльныя антэны і метады змяншэння ўплыву замірання сігналаў.

У выніку развіцця спадарожнікавай радыёсувязі трапасферная радыёсувязь часткова страчвае сваё значэнне[1].

Remove ads

Радыёрэлейныя лініі трапасфернай сувязі

На практыцы звычайна будуюць радыёрэлейныя лініі з выкарыстанне трапасфернай сувязі ва ўсіх звёнах, або толькі ў некаторых з іх. Працягласць такіх ліній можа дасягаць некалькіх тысяч кіламетраў (да 1500 км і болей[2] ).

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads