Трапічнае паветра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трапі́чнае паве́тра[1][2] — паветраныя масы, якія фарміруюцца на працягу года ў трапічных і субтрапічных шыротах, а таксама летам кантынентальных раёнах поўдня ўмераных шырот.

Кантынентальнае трапічнае паветра вызначаецца вельмі высокімі летнімі тэмпературамі, нізкай адноснай вільготнасцю, няўстойлівай стратыфікацыяй і высокай запыленасцю. Марское трапічнае паветра адрозніваецца адносна высокай тэмпературай, высокай вільготнасцю і ўстойлівай стратыфікацыяй.

Трапічнае паветра ўзаемадзейнічае з паветрам умераных шырот, ад якога аддзелена палярным фронтам, і з экватарыяльным паветрам, ад якога аддзелена ўнутрытрапічнай зонай канвергенцыі. Часам трапічнае паветра пранікае ва ўмераныя шыроты і выклікае адлігі зімой і сухавеі летам[1]. Можа у цыклонах пранікаць да субпалярных шырот[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads