Ланцуг харчавання

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ланцуг харчавання
Remove ads

Трафі́чны ланцу́г[1][2], ланцуг харчавання[1], харчовы ланцуг[2] — шэраг арганізмаў у біяцэнозе (экасістэме), звязаных паміж сабой адносінамі «корм — спажывец», праз якія адбываецца трансфармацыя рэчываў і энергіі. Вывучэннем трафічных ланцугоў займаецца трофаэкалогія[1][3].

Хуткія факты Ланцуг харчавання, Вывучаецца ў ...
Thumb
Прыклад ланцуга харчавання

Аснову кожнага трафічнага ланцуга складаюць прадуцэнты, кансументы і рэдуцэнты[2]. Арганізмы ў харчовым ланцугу займаюць розныя трафічныя ўзроўні. Звяно харчовага ланцуга з’яўляецца ўзроўнем экалагічнай піраміды[4]. Арганізмы наступнага звяна (трафічнага ўзроўня) ў харчовым ланцугу паядаюць паядаюць прадстаўнікоў папярэдняга звяна і гэтым забяспечваюць перанос энергіі і рэчыва, які ляжыць у аснове кругавароту рэчываў у прыродзе.

У ланцугу харчавання пры пераносе патэнцыяльнай энергіі ад звяна да звяна вялікая яе частка (да 80—90 %[5][2]) губляецца ў выглядзе цеплыні і лік звёнаў (відаў) у ланцугу звычайна не перавышае 4—5. У склад ежы кожнага віду ўваходзіць звычайна не адзін, а некалькі відаў, кожны з якіх у сваю чаргу можа служыць ежай некалькіх відаў. Ланцугі харчавання ўтвараюць трафічныя сеткі, якія ўзнікаюць у выніку шырокага трафічнага спектра (паліфагіі[1]) большасці кансументаў (напрыклад, пацукі кормяцца раслінным і жывёльным кормам і могуць быць рознымі трафічнымі ўзроўнямі розных ланцугоў). Асноўным элементам і ўласцівасцю трафічнай сеткі з’яўляецца трафічнае дубліраванне, пры якім у экасістэмах нешматлікі від замяняецца іншым, функцыянальна блізкім (напрыклад, буйных капытных замяняюць грызуны)[1].

Асноўныя тыпы ланцугоў харчавання:

  • пашавы, у аснове якога знаходзяцца аўтатрофныя арганізмы, затым ідуць спажываючыя іх расліннаедныя жывёлы (напрыклад, зоапланктон, які сілкуецца фітапланктонам), потым драпежнікі (консументы) 1-га парадку (напрыклад, рыбы, якія спажываюць зоапланктон), драпежнікі 2-га парадку (напрыклад, судак, які сілкуецца іншымі рыбамі), драпежнікі 3-га парадку (напрыклад, птушкі, якія сілкуюцца рыбай);
  • дэтрытны, у аснове якога фітадэтрыт[1], найбольш распаўсюджаны ў лясах, дзе большая частка прадукцыі раслін не спажываецца непасрэдна расліннаеднымі жывёламі, а адмірае, затым раскладаецца сапратрофнымі арганізмамі і мінералізуецца (напрыклад, лісцевы апад дрэў — дажджавы чарвяк — жукі-стафіліны — землярыйкі — лісы[1]).

Складаная структура ланцугоў харчавання забяспечвае цэласнасць дынамічнасць біяцэнозаў[2]. Праз ланцугі харчавання могуць перадавацца хваробы, у арганізмах назапашвацца шкодныя рэчывы[2].

Часам тэрмінам «ланцуг харчавання» пазначаюць адносіны аднаго віда ці групы відаў прамысловага арганізма з яго (іх) аб’ектамі харчавання (напрыклад, ланцугі харчавання асятровых рыб, каспійскага цюленя)[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads