Трафічны ўзровень

месца арганізма ў ланцугу харчавання From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трафі́чны ўзро́вень[1] — сукупнасць арганізмаў біяцэнозу, якія займаюць пэўнае становішча ў ланцугу харчавання, аб’яднаных тыпам жыўлення.

Thumb
Прыклад ланцуга харчавання

Адрозніваюць наступныя трафіныя ўзроўні:

Арганізмы розных трафічных ланцугоў, якія атрымліваюць ежу праз аднолькавую колькасць звёнаў, знаходзяцца на адным трафічным узроўні. Арганізмы аднаго віду, якія прымаюць удзел у розных трафічных ланцугах, у залежнасці ад крыніцы энергіі, могуць знаходзіцца на розных трафічных узроўнях.

На кожным трафічным узроўні корм засвойваецца (асіміліруецца) часткова, бо значная яго частка траціцца на абмен, таму прадукцыя арганізмаў кожнага наступнага ўзроўню заўсёды меншая за прадукцыя папярэдняга ў сярэднім у 10 разоў[1][2]. Адносная колькасць энергіі, што перадаецца ад аднаго трафічнага ўзроўня да другога, называюць экалагічнай эфектыўнасцю згуртавання[1][2] або эклагічнай эфектыўнасцю ланцуга[2].

Суадносіны розных трафічных узроўняў (трафічную структуру) паказваюць графічна ў выглядзе экалагічнай піраміды, асновай якой служыць першы ўзровень трафічнга ланцуга (узровень прадуцэнтаў). Вывучэннем трафічных узроўняў займаецца трофаэкалогія[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads