Аўтатрофы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўтатро́фы[1][2], аўтатро́фныя аргані́змы[1][2] (стар.-грэч.: αὐτός — сам + τροφή — ежа) — арганізмы, якія сінтэзуюць арганічныя злучэнні з неарганічных.
Аўтатрофы складаюць першы ярус у харчовай пірамідзе (першыя звёны харчовых ланцугоў). Менавіта яны з’яўляюцца першаснымі прадуцэнтамі арганічнага рэчыва ў біясферы, забяспечваючы ежай гетэратрофаў. Варта адзначыць, што часам рэзкай мяжы паміж аўтатрофамі і гетэратрофамі правесці немагчыма. Напрыклад, аднаклетачная эўглена пры святле з’яўляецца аўтатрофам, а ў цемры — гетэратрофам.
Аўтатрофныя арганізмы для пабудовы свайго цела выкарыстоўваюць неарганічныя рэчывы — глебу, ваду, паветра. Пры гэтым амаль заўсёды крыніцай вугляроду з’яўляецца вуглякіслы газ. Пры гэтым адны з іх (фотатрофы) атрымліваюць неабходную энергію ад Сонца, іншыя (хематрофы) — ад хімічных рэакцый неарганічных злучэнняў.
Remove ads
Гл. таксама
- Гетэратрофы
- Міксатрофы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads