Трахеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трахеі
Remove ads

Трахе́і — органы дыхання членістаногіх і аніхафор у выглядзе галінастых трубачак, якія пранізваюць усё цела і адкрываюцца вонкі дыхальцамі (стыгмамі). У прасцейшых выпадках трахеі прадстаўлены шматлікімі негалінастымі трубачкамі[1].

Хуткія факты Трахеі, Злучаецца з ...
Thumb
Схема будовы трахей насякомых

Сценкі трахей падобныя па будове да знешняга покрыва. Яны высланы тонкім слоем хіціну і звычайна маюць на сваёй унутранай паверхні спіральнае патаўшчэнне, якое робіць сценку больш пругкай і засцерагае трахеі ад сціскання. Трахеі падыходзяць да ўсіх тканак арганізма, абплятаюць усе органы і часам пранікаюць у некаторыя клеткі. За кошт гэтага без удзелу крывяноснай сістэмы кісларод дастаўляецца непасрэдна да месца яго спажывання ў арганізме і выводзіцца вуглякіслы газ. Паветра звонку ў трахеі паступае звычайна пасіўна. Многія членістаногія з развітай трахейнай сістэмай здзяйсняюць дыхальныя рухі (напрыклад, рытмічныя сцісканні і расшырэнні брушка[2]).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads