Трахеіды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трахеі́ды[1] — мёртвыя адраўнелыя клеткі раслін, якія праводзяць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі і выконваюць механічную функцыю. Трапляюцца ў ксілеме (драўніне) вышэйшых раслін, за выключэннем некаторых пакрытанасенных (напрыклад, злакаў, асок). У папарацепадобных і ў большасці голанасенных раслін трахеіды — адзіныя праводныя элементы драўніны.

Даўжыня трахеід 0,5—10 мм (3—5 мм у хвоі і лістоўніцы[2], да 10 мм у агавы[2][1]), дыяметр да 0,1 мм[1]. Клеткі замкнёныя, выцягнутыя, звужаныя і завостраныя на канцах. У папярочным сячэнні звычайна многавугольныя. Сценкі з кольчатымі, спіральнымі, лесвічнымі, сетчатымі патаўшчэннямі або акаймаваны порамі. Размешчаны вертыкальнымі радамі.
У працэсе эвалюцыі з трахеід утварыліся сасуды, валакністыя трахеіды з абмежаванай вадаправоднасцю і спецыялізаваныя механічныя элементы — лібрыформ[2].
У палеабатаніцы трахеіды маюць важнае дыягнастычнае значэнне пры вызначэнні выкапнёвай драўніны[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads