Трацяк (манета)

польская грашова-лікавая адзінка і манета From Wikipedia, the free encyclopedia

Трацяк (манета)
Remove ads

Траця́к[1] (польск.: trzeciak, лац.: ternarius) — польская грашова-лікавая адзінка і дробная сярэбраная, пазней білонная[1] і медная[1] манета.

Хуткія факты Трацяк, Матэрыял ...

У пачатку XIV стагоддзя 1 траццяк быў роўны 1/2 квартніка, 1/4 пражскага гроша, які раўняўся 12 дэнарыям. Як манета Траццяк з’явіўся пры Казіміры III пад назвай «чвэрць гроша» або «паўквартнік»[2][3]. У 1398[1] годзе (у канцы XIV стагоддзя[2][3]) квартнік адпавядаў 1/6 гроша, які раўняўся 18 дэнарыям, і атрымаў назву «трацяк», так званы трайны дэнарый (часам «тэрнар» або «малы квартнік»[2][3]). Чаканілася пражскія і мазавецкія манеты ў 1398—1403[2][3] гадах. Пазней трацяк зноў набыў функцыі грашова-лікавай адзінкі[1]. Трацякі потым выпускаліся пры Жыгімонце Старым у 1527—1546 гадах і Жыгімонце III ў 1591—1627 гадах[2][3]. Пры Жыгімонце III у Кракае, Познані, Лабжаніцы і Олькушы выпускаліся рэальныя трацякі масай 0,568 г (0,1 г чыстага серабра)[1][2][3].

На беларускіх землях трацяк абарачаўся ў XVII стагоддзі[1]. На украінскіх землях трацяк быў грашова-лікавай адзінкай у XIX стагоддзі і адпавядаў 6 капейкам[2][3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads