Траян Вайніловіч

(пам. 1675) падкаморы новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Траян Вайніловіч (пам. 1675) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Сын Стэфана Вайніловіча (памёр да 1623 г.), падстолія слонімскага і заснавальніка барышынскай лініі. Меў брата Тамаша.

Быў падчашым новагародскім з 1648 года, войскім у 1654 годзе і падкаморым з 1673 года. Адзначыўся пры абароне Ляхавіцкага замка ад расійскіх войск у 1660 годзе.

У 1653 г. набыў маёнтак Барышын ад Аляксандра Шэмета, ад якога паходзіць назва лініі Вайніловічаў.

Меў значны ўплыў у Новагародскім ваяводстве, нават князь Багуслаў Радзівіл прасіў яго аб падтрымцы ўласных спраў на ваяводскім сойміку у 1666 г.

Памёр у 1675 годзе.

Remove ads

Сям’я

Каля 1652 года ў шлюбе з Юстынай, дачкой Станіслава Палубінскага, харужага і падкаморыя слонімскага.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads