Людвік Казімір Вайніловіч

стольнік мазырскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людвік Казімір Вайніловіч (пам. каля 1670 г.) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Людвік Казімір Вайніловіч, 4-ы падчашы мсціслаўскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Мельхіёра Вайніловіча.

Быў падчашым мсціслаўскім (1655), стольнікам мазырскім (1659). Быў звязаны з нясвіжскай лініяй князёў Радзівілаў, бо ў 1669 г. князь Міхал Казімір Радзівіл, падканцлер вялікі літоўскі, высылаў яго з даручэннем прыняць кіраванне Слуцкім княствам пасля смерці князя Багуслава Радзівіла.

2 сакавіка 1666 падпісаў з братам Адамам дзельчы ліст, паводле якога выракся правоў на Гейшэвічы на карысць брата, але захаваў правы на Клюкавічы. Ад Ганны атрымаў у пасаг маёнткі Савічы і Пузаў, таму і з’яўляецца пачынальнікам ўласна савіцкай лініі. За заслугі атрымаў ад караля Яна Казіміра прывілей на дазвол браць маставое ў дзедзічным маёнтку Пузаў (19.07.1668 г.).

Remove ads

Сям’я

З 1647 года ў шлюбе з Ганнай з Тэльшаўскіх, дачкой Крыштафа Тэльшаўскага, стольніка наваградскага, і Зоф’і Касакоўскай. Пасля смерці мужа Зоф’я Касакоўская завяшчала Савічы і Пузава (відавочна, частку належную маці) дачцэ, бо астатні маёнтак Пузаў адыйшоў Ганне трохі пазней — па тэстаменту яе брата Яна Касакоўскага, які быў складзены 30.04.1681 г. Дзеці:

  • Крыштаф Пётр, хрышчаны 08.04.1649 г. (памёр пасля 1688 года). Падчашы мазырскі, стольнік мазырскі. Спадчыннік маёнткаў Савічы, Пузаў, Клюкавічы. Жонка Людвіка Расудоўская.
  • Казімір, падчашы мсціслаўскі (1680). Пра яго нашчадкаў нічога не вядома.

Сыны, відавочна, валодалі спадчыннай часткай маёнтка Гейшэвічы.

У другім шлюбе Ганна была за Стэфанам Трыпольскім, у трэцім — за Марцыянам Рэйтанам. Ганна з Тэльшаўскіх пакінула тэстамент датаваны 1694 г., згодна з якім падзяліла спадчыну паміж унукамі Францішкам Казімірам і Антоніем.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads