Траўматызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Траўматы́зм[1] — сукупнасць траўм у пэўнай групы насельніцтва, якія узніклі пры падобных абставінах, умовах працы і быце ў вызначаны перыяд часу. З’яўляецца важным паказчыкам ўздзеяння сацыяльна-гігіенічных умоў на стан здароўя насельніцтва і адной з прычын часовай і устойлівай непрацаздольнасці. Паказчык траўматызму звычайна вылічваецца колькасцю траўм на 100, 1000 чалавек за 1 месяц, год[1].
Адрозніваюць траўматызм:
- вытворчы (прамысловы, будаўнічы, сельскагаспадарчы і іншы);
- невытворчы (бытавы, вулічны, аўтадарожны, спартыўны, дзіцячы, родавы і іншы), не звязаны з вытворчай дзейнасцю.
Remove ads
Прафілактыка траўматызму
Зніжэнню паказчыка траўматызму спрыяюць паляпшэнне ўмоў працы, ўкараненне механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, навучанне работнікаў бяспечным прыёмам працы, паляпшэнне ўмоў у быце, рацыянальная арганізацыя камунальнай гаспадаркі, дарожнага руху, прапаганда здаровага і бяспечнага ладу жыцця (у тым ліку, у сродках масавай інфармацыі).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads