Тромсё

горад у Нарвегіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тромсёmap
Remove ads

Тромсё, Трумсё (нарв.: Tromsø, пн.-саамск.: Romsa) — горад і муніцыпалітэт у Нарвегіі, адміністрацыйны цэнтр фюльке Тромс.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Муніцыпалітэт Тромсё займае вялікую тэрыторыю за межамі горада. Тромсё — восьмы па колькасці жыхароў горад Нарвегіі. Цэнтр горада знаходзіцца на невялічкім востраве, амаль на 400 км на поўнач ад палярнага круга. Тут знаходзяцца самыя паўночныя ў свеце ўніверсітэт (Універсітэт Тромсё), батанічны сад, бровар і планетарый.

Remove ads

Гісторыя

Паселішчы на месцы Тромсё існавалі з часоў эпохі апошняга зледзянення і ў жалезным веку. Першая царква ў Тромсё была пабудавана ў 1252 годзе. Статус горада Тромсё атрымаў у 1794 годзе. У XIX стагоддзі значэнне горада ўзрастае з заснаваннем кафедры біскупа (1834), адкрыццём педагагічнага каледжа (1848) і суднарамонтнай верфі (1872). Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе часова знаходзіўся Урад Нарвегіі. Тромсё не пацярпеў ад вайны, хоць непадалёк ад горада быў затоплены нямецкі лінкар Tirpitz, на якім загінулі амаль 1000 нямецкіх салдат. У 1964 годзе адкрыўся аэрапорт, у 1972 годзе — універсітэт.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Славутасці

Thumb
Панарама Тромсё

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads