Троіца-Уладзімірскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Троіца-Уладзімірскі саборmap
Remove ads

Троіца-Уладзімірскі сабор (руск.: Тро́ице-Влади́мирский собор) — праваслаўны храм у Новасібірску. Належыць да Новасібірскай епархіі Рускай Праваслаўнай царквы. З’яўляецца падворкам Міхаіла-Архангельскага мужчынскага манастыра ў сяле Козіха.

Хуткія факты Троіца-Уладзімірскі сабор, Краіна ...

Будаўніцтва пачалося ў 1999 годзе. Храм умяшчае 1500 чалавек, мае два ўзроўні (верхні галоўны храм у гонар роўнаапостальнага князя Уладзіміра і ніжні ў гонар Святой Тройцы). Вышыня храма 60 метраў (да верхняга пункта крыжа). Храм крыжова-купальны, шасціслупавы, трохгаловы з шасцю пасадамі.

24 жніўня 2013 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл асвяціў Троіцкі сабор. Падчас богаслужэння ў храме, акрамя святароў, знаходзілася мноства свецкіх людзей. У тым ліку губернатар Новасібірскай вобласці Уладзімір Гарадзецкі, былы губернатар Васіль Юрчанка, старшыня Заканадаўчага сходу Новасібірскай вобласці І. Г. Мароз, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Уладзімір Лягойда, ваенныя і розныя прадстаўнікі праваахоўных структур, дабрачынцы і тыя, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве храма.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads