Трыба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трыба (лац.: tribus, ад tribuo — дзялю, падзяляю) — тэрытарыяльная і выбарчая акруга Старажытнага Рыма, якая мела адзін голас у трыбутных каміцыях. Увядзенне тэрытарыяльных трыбаў прыпісваецца цару Сервію Тулію (VI стагоддзе да н.э.), які падзяліў рымскую тэрыторыю на 4 гарадскія і 17 сельскіх трыбаў. Пасля падчас заваявання Рымам Італіі колькасць іх узрасла да 35 (да 241 да н.э.).
Паводле рымскай традыцыі, найстаражытнае насельніцтва Рыма падзялялася на тры трыбы — Рамны (лаціняне), Тыцыі (сабіняне) і Луцэры (этрускі). Першапачаткова ў кожную трыбу ўваходзіла 100, затым — 300 родаў. Гэтыя тры трыбы і склалі рымскі народ. Яшчэ ў царскі час гэты падзел быў зрушаны прасторавым падзелам на 4 гарадскіх трыбы (г.з. tribus urbanae), і спачатку 17, а затым 31 сельскую трыбу (tribus rusticae).
Remove ads
Гл. таксама
- Спіс трыб Старажытнага Рыма
- Трыбун
- Цэнтурыі
- Трыбутныя каміцыі
Літаратура
- И. Л. Маяк. Рим первых царей. Генезис римского полиса. — М: Издательство МГУ, 1983. — 260 с.
- Макс Вебер. Горад.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads