Тры колеры (фестываль)

беларускі рок-фестываль From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Тры ко́леры»беларускі рок-фестываль[en], першы перыядычны фестываль такога кшталту у Беларусі.[1]

Хуткія факты Тры колеры, Дата(ы) ...

Гісторыя

Арганізатарам фестываля стаў мінскі рок-клуб і асабіста Анатоль Мяльгуй. Асноўнымі хэдлайнэрамі першых «Трох колераў» 1986 года былі рок-гурты «Бонда», «Менск», «Магістрат». Гурты былі вельмі розныя, што і выклікала жаданне арганізатараў адлюстраваць гэты кантраст у назве фестываля. Фестываль працягваўся два дні пры поўнай зале. У першы дзень нечакана сапсаваўся дынамік, зала чакала паўтары гадзіны выступа беларускіх гуртоў, музыкі «Сузор’я» выратавалі становішча. Планавалася, што «Мроя» выступіць на «Тры колеры-1», але ўсе ўдзельнікі гурта, акрамя Юрася Ляўкова, сышлі ў войска. Праз два гады на «Тры колеры-2» гурт «Мроя» выступіў і фактычна ператварылася ў галоўную рок-каманду Беларусі. Актывіст рок-клуба Уладзімір Зайчанка правёў трэці фестываль «Тры колеры-3» у 1990 годзе. Упершыню на сцэне там выступіў гурт «Ляпіс Трубяцкі».

Remove ads

Зноскі

  1. Герасіменка, Алесь; Кацярына Безмацерных. Анатоль Мяльгуй: «Рассылаю гуртам падборку пра „эма“, каб не адставалі ад сучасных тэндэнцый». Generation.by (7 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads