Трэвіза (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Венета, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэвіза (правінцыя)map
Remove ads

Трэвіза (італ.: Provincia di Treviso, вен.: Provincia de Trevixo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Сталіца — горад Трэвіза. Плошча — 2479,83 км², агульная колькасць насельніцтва — 887 645 чалавек (станам на 2014 год).

Хуткія факты Трэвіза, Краіна ...

Правінцыя мяжуе з правінцыяй Белуна на поўначы, правінцыяй Вічэнца на захадзе, правінцыяй Падуя на паўднёвым захадзе, правінцыяй Венецыя на паўднёвым усходзе і вобласцю Фрыулі-Венецыя-Джулія на ўсходзе.

Праз правінцыю працякае рака П’явэ, а рака Сіле і яе прыток Батэніга праходзяць праз саму сталіцу.

На тэрыторыі правінцыі знаходзіцца пік Мантэла, а таксама альпійскае плато Кансільёруен. Букавы лес, які расце на гэтым плато, выкарыстоўвалі яшчэ дожы Венецыі ў вырабе караблёў і гандол, таму яго называлі «Bosco della Serenissima» — «лес Найсвяцейшай».

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads