Трэнта
горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэнта (італ.: Trento, ням.: Trient, лац.: Tridentum, на мясцовым дыялекце: Trent) — горад у Італіі на левым беразе ракі Адыджэ на сярэдняй катлавіне. Сталіца рэгіёна Трэнціна-Альта-Адыджэ і правінцыі Трэнта. Насельніцтва горада на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прыгарадамі — 110 142 чалавекі). Горад багаты пабудовамі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Горад, пад назвай Трыдэнтум, быў заснаваны ў часы Старажытнага Рыма і ўпершыню ўзгадваецца ў дарожных запісах Антонія як прыпынак на вялікай дарозе з Вероны ў Вельдыдэну (Інсбрук) над ракой Брэнер; пазней быў сталіцай вобласці Трыдэнціні. З IV стагоддзя тут існуе епіскапія. Горад быў пад уладай астраготаў (V ст.) і лангабардаў (VI ст.); пасля заваявання лангабардаў франкамі (774) — у складзе Італійскага каралеўства. У 1027 годзе імператар Конрад II аддаў тымчасовае кіраванне ў горадзе і вобласці мясцоваму епіскапу, а горад і вобласць перадаў у склад Германіі. Беспаспяховыя спробы Венецыі завалодаць горадам працягваліся да 1487 года. Тымчасовае епіскапскае праўленне працягвалася да 1803 года, калі ўладу тут узяла Аўстрыя. У 1805—1814 гадах горад і вобласць належалі Баварыі, потым напалеонаўскай Францыі. У 1814 года горад і вобласць Трэнціна былі фармальна анексаваныя Аўстрыяй, уваходзілі ў правінцыю Тыроль. Пасля горад быў далучаны да Італіі пасля Першай сусветнай вайны[5].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Трэнта з’яўляецца цэнтрам рэгіёна, актыўным гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Прамысловасць: хімічная, металаапрацоўка, тэкстыльная, дрэваапрацоўка; выпускаюцца веласіпеды.
Культура і адукацыя
Трэнта мае ўніверсітэт са шматлікімі факультэтамі і навукова-даследчымі інстытутамі, дзе праводзяцца даследаванні ў вобласці штучнага інтэлекту.
Гарады-пабрацімы
Галерэя
- Кафедральны сабор святога Вігілія і фантан Нептуна
- Кафедральная плошча з дамамі, упрыгожанымі фрэскамі
- Стары епіскапскі палац (XIII стагоддзе)
- Замак Буанкансілья
- Вуліца
- Замак Буанкансілья
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads